Румынскія ўлады адмяняюць указ аб карупцыянерах пасля пратэстаў

Румынскі ўрад абвясціў пра спыненне скандальнага ўказу, які вызваляў ад крымінальнай адказнасці чыноўнікаў за карупцыю са шкодай менш за 200 тыс. леяў (47,5 тыс. долараў).

Здымак AP

Здымак AP


Прэм'ер-міністр Сорына Грындзяну заявіў, што ўказ будзе адменены на пасяджэнні кабінета міністраў у нядзелю.
«Я не хачу падзяляць Румынію», — заявіў ён у тэлезвароце.
Дзясяткі тысяч жыхароў Румыніі праводзілі штодзённыя акцыі супраць указу, пасля ўвядзення якога асуджаныя службовыя асобы змаглі б выйсці з турмы.
У Румыніі пратэсты супраць карупцыі сабралі 230 тыс. чалавек
Грындзяну выступіў пасля таго, як пратэстоўцы ў суботу выйшлі на вуліцы Бухарэста і ўтварылі жывы ланцуг вакол палаца парламента.
Акцыі пратэсту ў Румыніі сталі найбуйнейшымі з падзення камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі