«Слава Украіне» можа стаць афіцыйным вайсковым вітаннем

Кабінет міністраў Украіны прапанаваў афіцыйна ўвесці вайсковае вітанне "Слава Украіне" з адказам: "Героям слава".

Фота mil.gov.ua-1

Фота mil.gov.ua-1


Адпаведны законапраект зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе, паведамляе rbc.ua.  Яго ініцыятарам выступіў прэм'ер-міністр Украіны.
Згодна з дакументам, прапануецца ўнесці змены ў артыкул 84 вайсковага статута ўнутранай службы Узброеных сіл Украіны, замяніўшы вітанне "Добры дзень, таварышы" / "Добрага здароўя (жадаю)" на "Слава Украіне" / "Героям слава". Гэтак жа прапануецца і развітвацца.
Паводле статуту, форма развітання гучыць наступным чынам: "Да пабачэння, таварышы", "Да пабачэння". Пры гэтым у законапраекце прапануецца захаваць прывітанне "таварыш", калі вайскоўцы звяртаюцца да міністра абароны, а таксама да ягоных намеснікаў, то ёсць да грамадзянскіх асоб.