Сёння — дзень адкрытых дзвярэй парламенту Польшчы (фота)
У Дзень незалежнасці Польшчы парламент краіны адкрыў свае дзверы для ўсіх жадаючых.
У Дзень незалежнасці Польшчы, 11 лістапада, парламент краіны адкрыў свае дзверы для ўсіх жадаючых. Госці маглі ўбачыць Сейм (ніжэйшая палата) і Сенат (верхняя).
Наведвальнікам паказалі інтэр'ер парламента, галоўны хол, Калонную залю, галерэі, залі пасяджэнняў Сейму і Сенату Польшчы.
Будынак польскага парламенту быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1928 годзе.
Наведаць парламент Польшчы мог кожны, хто меў пры сабе дакумент са здымкам.
фота: PAP/Rafał Guz