Сенат ЗША ўхваліў законапраект аб ваеннай дапамозе Украіне

Сенат ЗША ўхваліў праект вайсковага бюджэту на 2016 фінансавы год, згодна з якім Украіна атрымае 300 мільёнаў долараў для мадэрнізацыі войска.



senat140917_503.jpg

Гэтыя грошы павінны быць мэтава выдаткаваныя на дапамогу ад Пентагона, паведамляе "Радыё Рацыя". З падрабязнасцямі — украінскі карэспандэнт Марцін Война:

Такім чынам, Украіна нарэшце атрымае тое, чаго дамагалася ад Злучаных Штатаў яшчэ ад пачатку анексіі Крыма: лятальную зброю. У праекце падрабязна пералічана, на што можа разлічваць Кіеў. Гэта “сродкі барацьбы з танкамі, мінамёты, гранатамёты, лёгкая стралковая зброя, а таксама боепрыпасы да іх”. З нелятальнай зброі ўкраінскае войска атрымае радары сярэдняй і вялікай дальнасці для выяўлення варожай артылерыі, дроны, радыястанцыі, сродкі электроннай выведкі. Мяркуецца, што з 300 мільёнаў долараў толькі 20 % будзе выдаткавана на тэхніку і ўзбраенне, а астатняе пойдзе на фінансаванне лагістычных праграм і курсаў навучання ўкраінскіх вайскоўцаў.

Аналітыкі звязваюць такое рашэнне Сенату ЗША з нядаўняй сустрэчай украінскага прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка і ўплывовага сенатара Дзіка Дурбана. Падчас гэтай сустрэчы Яцанюк заклікаў павялічыць узровень амерыканскай дапамогі з-за агрэсіі Крамля да Данбасе.