Саакашвілі паабяцаў за 100 дзён перакрыць кантрабанду на Адэскай мытні
Сярод іншых абяцанняў: афармленне грузаў за 15 хвілін, дагляд 5–7% грузаў, цалкам абноўлены штат мытні.
Старшыня Адэскай абладміністрацыі Міхаіл Саакашвілі абяцае рэформы на Адэскай мытні, якія дазволяць на працягу 100 дзён перакрыць кантрабанду ў вобласці. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком Дзяржаўнай фіскальнай службы Раманам Насіравым, перадае "Інтэрфакс-Украіна".
"Мы зрабілі разам план, шляхам якога на працягу каля 100 дзён амаль цалкам зможам перакрыць кантрабанду ў Адэскай вобласці. Для гэтага мы будзем ствараць зоны мытнага афармлення ў Адэскім і Ільічоўскім партах, прыбярэм адтуль усе сумежныя службы, акрамя мытнікаў і памежнікаў", — адзначыў ён.
Сярод іншых абяцанняў: афармленне грузаў за 15 хвілін, дагляд 5–7% грузаў, цалкам абноўлены штат мытні.
Таксама Саакашвілі заявіў, што з 27 ліпеня сумесная група СБУ і пракуратуры будуць вывучаць існуючыя парушэнні Ільлічоўскага марскога порта.
Нагадаем, Саакашвілі выступіў за адстаўку з пасады кіраўніка Ільлічоўскага марскога порта Юрыя Крука. Аднак работнікі порта заступіліся за свайго дырэктара і адпрэчылі абвінавачванні губернатара ў карупцыі.
Паводле korrespondent.net