Украіна заявіла аб затрыманні "маёра расійскіх войскаў" з КаМАЗам зброяй

Дзяржаўная памежная служба Украіны затрымала на кантрольным пункце "Бярозавае" ў Данецкай вобласці грузавік з боепрыпасамі, а таксама двух людзей у ваеннай форме, якія ехалі ў ім. Адзін з затрыманых, як сцвярджаецца ў паведамленні ведамства, з'яўляецца кадравым расійскім ваенным.



150726012214_rebels_624x351_rianovosti.jpg

"Каля 22:00 25 ліпеня супрацоўнікі Дзяржпамежслужбы на кантрольным пасту "Бярозавае" затрымалі КаМАЗ, бітком набіты боепрыпасамі. Транспартным сродкам, які заехаў з тэрыторыі, часова не падкантрольнай Украіне, кіравалі двое чалавек у ваеннай форме", — паведаміла прэс-служба ведамства.

Памежнікі сцвярджаюць, што адзін з мужчын з'яўляецца расійскім кадравым вайскоўцам ў званні маёра, а другі — удзельнікам незаконных узброеных фарміраванняў.

На месца прыбылі супрацоўнікі СБУ, МУС і іншых сілавых структур для высвятлення ўсіх абставінаў.

Раней украінскія ўлады неаднаразова абвінавачвалі Маскву ва ўдзеле расійскіх вайскоўцаў у канфлікце на ўсходзе Украіны. У Крамлі гэтыя абвінавачванні нязменна адпрэчваюць.

У траўні 2015 года Служба бяспекі Украіны паведаміла пра затрыманне ў Луганскай вобласці расійскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ярафеева. У расійскім Мінабароны прызналі, што затрыманыя праходзілі службу ў арміі, аднак дадалі, што на момант затрымання ўкраінскімі сілавікамі яны ўжо нібыта не з'яўляліся дзеючымі вайскоўцамі расійскай арміі.

Паводлеwww.bbc.com