Расійцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе. Сярод загінулых трохмесячнае дзіця (абноўлена)

Расійская армія сёння пачала бамбаванне Адэсы. Пра гэта паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы.

photo_2022_04_23_14_42_30.jpg

Маштаб бамбавання пакуль дакладна невядомы. Але паведамляецца, што снарады патрапляюць у жылыя дамы.
UPD. Народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка праведаміў пра трох загінулых у Адэсе. Пазней колькасць ахвяр узрасла да пяці чалавек. Сярод іх — трохмесячнае дзіця.