Расія выдаткуе амаль 60 млрд рублёў на касмічны карабель

На стварэнне першага касмічнага карабля пакалення "Федэрацыя" будзе выдзелена амаль 60 мільярдаў рублёў з федэральнага бюджэту. Раней Мінэканамразвіцця Расіі прагназавала дэфіцыт бюджэту на 3 гады.

1460440740159457400.jpg



"Раскосмас" выдаткуе 57,56 мільярда рублёў на стварэнне першага лётнага ўзорнага экземпляру пілатуемага касмічнага карабля новага пакалення "Федэрацыя". Гэтая сума названа на сайце дзяржзакупак. У якасці крыніцы фінансавання ўказваецца федэральны бюджэт РФ.

 

Праект палягае ў распрацоўцы і правядзенні лётных выпрабаванняў транспартнага пілатуемага карабля "Федэрацыя" для палётаў "на калязямную і за межы калязямной арбіты, у тым ліку да Месяца", цытуе агенцтва "Інтэрфакс" у суботу, 1 кастрычніка, вытрымкі з конкурснага дакумента.

 

Сярод іншага плануецца, што "Федэрацыя" ажыццявіць беспілотны палёт на арбіту ў 2021 годзе, беспілотныя і пілатуемыя палёты да Міжнароднай касмічнай станцыі ў 2023. Акрамя таго, у рамках праекта будзе распачата праца над стварэннем другога карабля серыі "Федэрацыя".

 

Карабель зможа перавозіць да чатырох чалавек і грузы. У рэжыме аўтаномнага палёту "Федэрацыя" зможа знаходзіцца да 30 сутак, у складзе арбітальнай станцыі — да 12 месяцаў. Тэрмін выканання кантракта прызначаны на лістапад 2025 года.

 

Паводле прагнозаў міністэрства эканамічнага развіцця Расіі, бюджэт краіны ў 2016–2019 гадах будзе дэфіцытным, давядзецца выдаткоўваць рэзервы, займаць унутры краіны і за мяжой, прыватызоўваць, паведамілі ў ведамстве 22 верасня.


Паводле www.dw.com