Расія. Лавамі супраць Пуціна
У Расіі ў верасні пройдуць у тым ліку і муніцыпальныя выбары. Паколькі рэйтынг урадавай партыі «Адзіная Расія» — не вельмі высокі, антыпуцінская апазіцыя марыць даць ёй сур’ёзны бой.
Адначасова ідуць дэбаты наконт фармату і канцэпцыі выбарчай кампаніі. Найбольш незвычайную тактыку, падаецца, абралі ў піцерскім філіяле партыі «Яблоко». Там вылучаюць кандыдатаў, якія гатовыя гаварыць толькі пра канкрэтныя праблемы таго ці іншага раёна, і перш за ўсё пра… лавы.
Дэмакраты прэзентавалі праект «Лавы Пецярбурга». Яго мэта — прыцягнуць выбаршчыкаў за кошт ідэі пра тое, што «лаваў на вуліцы павінна быць шмат». Адначасова збіраюцца грошы на тое, каб ставіць лавы за кошт грамадскасці.
Ідэя пра лавы трошкі ўразіла калегаў па апазіцыі. Аляксей Навальны лічыць, што кампанія павінна мець выключна палітычны характар. Між тым, складаецца ўражанне, што ўлада сапраўды баіцца лаваў. Інакш бы ў сеціве не з’явіўся фэйкавы аналаг старонкі кампаніі.
Паводле расійскай прэсы