Анархіста з Крыма прысудзілі да 6 год турмы за пасты Укантакце

Паўночна-Каўказскі акружны вайсковы суд у Растове-на-Доне 19 красавіка прызнаў вінаватым анархіста з Еўпаторыі (акупаваная тэрыторыя крымскага паўвострава) Яўгена Каракашава па справе аб закліках да тэрарызму ў сацсетцы "Укантакце".

nch_002_3.jpg


Суд прыгаварыў яго да 6 год калоніі агульнага рэжыму. Яму таксама забаронена адміністраванне інтэрнэт-сайтаў тэрмінам на 2 гады. Як паведамляецца, Яўген успрыняў прысуд спакойна.
Пракуратура запрасіла Каракашаву 9 год калоніі. Адвакат прасіў яго апраўдаць. Пасля вынясення прысуду Каракашаў заявіў, што будзе яго абскарджваць.
Раней суд спыніў крымінальны пераслед анархіста па іншым артыкуле — "узбуджэнне нянавісці ці варажнечы да сацыяльнай групы" (частка 1 арт. 282 КК РФ). Каракашаў заявіў аб сваей невінаватасці і назваў справу палітычнай. Актывіст расказаў, што ўдзельнічаў у абароне салёнага возера пад Еўпаторыяй, дзе мясцовыя ўлады дазволілі будаўніцтва.
"Гэта былі тэрыторыі пад аховай, на якіх было забаронена будаўніцтва, а мэрам Еўпаторыі Андрэем Філонавым там вялося будаўніцтва і знішчэнне салёнага возера з лячэбнымі гразямі. Ён перавёў іх у іншую катэгорыю, каб дазволіць там будаваць. Я удзельнічаў у абароне гэтага возера, а раней, з 2012 года — у абароне возера Майнакі, і лічу, што маё затрыманне звязана з гэтым", — сказаў абвінавачаны.
Таксама ён заўважыў, што да затрымання заўважаў прызнакі ўзлому на сваіх старонках у сацсетках. Некаторым карыстачам ад ягонага імя паступалі паведамленні з нецэнзурнай лаянкай і заклікамі да гвалту, а ён неаднаразова змяняў паролі.
Яўген Каракашаў быў затрыманы 1 лютага 2018-га года ў Еўпаторыі. У той жа дзень у яго прайшоў вобшук. Як паведамляла журналістка Алёна Саўчук: "Бралі жорстка, уламіліся мужыкі ў цывільным, не прадставіліся, адразу ўклалі на падлогу, заламілі, апранулі кайданкі за спінай. Прабыў у кайданках да самага ІЧУ. Справа на ілбе ў яго вялізарны крывападцёк".
Па версіі следства, Каракашаў на адной са сваіх краін Укантакце напрыканцы 2014 года апублікаваў відэазапіс, які нібыта заклікаў да тэрарызму. А ў 2017м ён з іншага акаўнта выклаў у чаце на 35 чалавек тэкст, які ўтрымлівае прызнакі "прапаганды ідэалогіі гвалту".
Паводле avtonom.org