Іран. Цётка Захра ідзе ў прэзідэнты

21 мая ў Іране быў абвешчаны спіс кандыдатаў, дапушчаных да ўдзелу ў прызначаных на 14 чэрвеня прэзідэнцкіх выбарах. Спіс, які зацвердзіў Савет ахоўнікаў ісламскай рэвалюцыі, увайшлі 8 чалавек, хаця ўдзельнічаць у выбарах хацелі больш за 600. Аднак яны не прайшлі кастынг Савету ахоўнікаў, які вызначае ступень лаяльнасці кандыдатаў да ісламскай рэвалюцыі.



za1.jpg

Фота: vote4zahra.org

Між тым, іранскае грамадства прыдумала свайго кандыдата — цётку Захру Парадыз (Zahra). Захра — герой коміксаў, які малюе адзін ананімны іранскі мастак. Паводле сюжэту, Захра Парадыз шукае свайго сына, які знік падчас антыўрадавых маніфестацый у Тэгеране ў 2009 годзе. Паралельна яна распавядае чытачам пра жыццё ў Іране.

 Ініцыятыва Зары пайсці ў прэзідэнты выклікала вялікі рэзананс у іранскім сектары інтэрнэту. Ужо створаны адпаведны сайт падтрымкі кандыдата http://vote4zahra.org/. Іранцы ў розных краінах актыўна выступаюць у падтрымку незвычайнага палітыка.

Кампанія Захры таксама выклікала інтарэс у палітолагаў. Яны лічаць, што мадэль віртуальнага кандыдата можа быць запатрабавальная ўсімі дэмакратамі ў аўтарытарных краінах.

Паводле французскай прэсы