Прэзідэнт Расійскай акадэміі навук: Еўрасаюз мусіць плаціць Беларусі за ачышчанае лясамі паветра

Пра гэта заявіў сёння на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прэзідэнт Расійскай акадэміі навук Аляксандр Сяргееў, піша «Наша Ніва» са спасылкай на БелТА.

Фота Віктара Малышчыца

Фота Віктара Малышчыца

«Еўрапейскі саюз павінен плаціць Беларусі за забруджванне паветра і яго ачыстку беларускімі лясамі, але гэта трэба навукова аргументаваць», — сказаў ён.