Мяжу Літвы і Беларусі будуць патруляваць памежнікі з Францыі, Германіі і Венгрыі

Шэсць супрацоўнікаў Еўрапейскай службы памежнай і берагавой аховы («Frontex») 2 ліпеня пачнуць патруляваць мяжу Літвы з Беларуссю разам з літоўскімі памежнікамі, паведамляецца на сайце літоўскай Дзяржаўнай памежнай службы, піша «БелаПАН».

_5400150982597391293_121__1_.jpg

Прадстаўнікі памежнай службы ЕС з Францыі, Венгрыі і Германіі пад кіраўніцтвам літоўскіх пагранічнікаў будуць ахоўваць участкі мяжы ў раёне населеных пунктаў Капчамесціс і Друскінінкай.

Колькасць супрацоўнікаў «Frontex» на літоўска-беларускай мяжы вырасце да 30 да сярэдзіны ліпеня.

Паводле звестак літоўскай памежнай службы, з пачатку года з боку Беларусі ў краіну спрабавала трапіць 672 нелегальныя мігранты — у восем разоў больш, чым за ўвесь мінулы год.