Прарыў дамбы ў Бразіліі: 58 загінулых, больш за 300 зніклых без вестак
Колькасць ахвяр прарыву дамбы на паўднёвым усходзе Бразіліі вырасла да 58 чалавек. Каля 300 чалавек лічацца зніклымі без вестак. Ратавальнікі кажуць, што верагоднасць знайсці тых, хто выжыў, вельмі нізкая.
Трагедыя адбылася ў мінулую суботу на жалезаруднай шахце каля горада Брумадзінью. Прычына прарыву дамбы пакуль не называецца.
Больш за 60 мільёнаў кубаметраў бруду — аб'ём, дастатковы, каб запоўніць 20 тысяч алімпійскіх басейнаў, — хлынулі на наваколле.
За два дні пошукавай аперацыі экстраным службам атрымалася выратаваць 192 чалавекі.
"Пасля 48 хвілін работ шанцы знайсці тых, хто выжыў, вельмі нізкія. Але мы дапускаем магчымасць, што знойдзем тых, хто выжыў", — сказаў кіраўнік пошукавай аперацыі Эдуарда Анджэла.
У выніку прарыву дамбы, якая стрымлівала адходы ад здабычы руды, паток бруду пахаваў пад сабой кавярню, дзе абедалі сотні рабочых. Затым паток абрынуўся на бліжэйшыя дамы, машыны і дарогі.
Доступ да некалькіх раёнах абцяжараны з-за 15-метровага пласта бруду, ратавальнікі абследуюць цяжкадаступныя зоны на верталётах.
У дапамогу мясцовым выратавальнікам у Бразілію прыбыла брыгада інжынераў, лекараў і вайскоўцаў вадалазаў з Ізраіля.
Улады прынялі рашэнне замарозіць актывы кампаніі Vale — уладальніка горнаруднага косплексу — на суму ў 2,9 мільярды долараў. Мэр Брумадзінью раскрытыкаваў Vale за "неахайнасць і некампетэнтнасць".
Дырэктар Vale Фабіа Шварцман, у сваю чаргу, заявіў, што кампанія выконвала ўсе рэкамендацыі па забеспячэнні бяспекі, атрыманыя ад міжнародных экспертаў.
Паводле ВВС