У Бразіліі прарвала дамбу. Каля 200 чалавек зніклі без вестак
На паўднёвым усходзе Бразіліі адкіды горназдабывальнай прамысловасці
прарвалі дамбу, і патокі затапілі суседнія паселішчы. Каля 200 чалавек зніклі без вестак, паведамляе Радыё Свабода,
Дамба належыць горназдабыўнай кампаніі Vale і месціцца каля гораду Брумадынью (Brumadinho).
Улады заклікалі тамтэйшых жыхароў эвакуавацца з нізінаў.
У 2015 годзе ў гэтай мясцовасці прарвала іншую дамбу. Загінулі 19 чалавек, мільёны тонаў таксічных адкідаў разліліся па вялізнай тэрыторыі. Гэта была самая сур'ёзная экалагічная катастрофа ў гісторыі Бразіліі.