Польшча. Пенсійны ўзрост знізілі
У Польшчы вярнуліся да старых патрабаванняў па пенсійным ўзросце. Да гэтага на пенсію ў Польшчы выходзілі ў 67 гадоў.
У Польшчы 1
кастрычніка вярнулі пенсійны ўзрост 60 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын,
перадае Польскае радыё.
"Гэта вяртанне да стану з часоў, якія папярэднічалі рэформе 2012 года, калі ў Польшчы пачалі паступова падаўжаць узрост выхаду на пенсію да 67 гадоў незалежна ад полу", — сказана ў паведамленні.
Выйсці на пенсію дзякуючы новым правілам змогуць 331 000 чалавек, паведамляе korrespondent.net.
"У гэтым годзе права на пенсію будуць мець 415 000 чалавек, а рашэнне аб выхадзе на пенсію прымаюць прыкладна 82–83% упаўнаважаных. Да гэтага часу хадайніцтва ў гэтай справе падалі 190 000 чалавек", — дадалі ў выданні.
Нагадаем, адпаведны закон, які тычыцца зніжэння ў краіне ўзроставага цэнзу выхаду на пенсію, прэзідэнт Польшчы Анжэй Дуда падпісаў яшчэ напрыканцы мінулага года. Але закон афіцыйна ўступіў у сілу толькі з 1 кастрычніка 2017 года.
У Польшчы сцвярджаюць, што Фонд сацыяльнага страхавання дастаткова забяспечаны, і грошай для будучых пенсіянераў хопіць.
Раней паведамлялася, што МВФ патрабаваў ад Украіны пенсійную рэформу, якая ўключае павелічэнне ўзросту выхаду на пенсію для мужчын і жанчын да 63 гадоў. Аднак кіраўнік Мінсацполітыкі паведаміў, што Украіна не пагадзілася на прапанову МВФ.
А ў Беларусі, між тым, доўжыцца пенсійная рэформа.