«Польскі след» Максіма Мархалюка. Кіроўца фуры заявіў, што падвозіў іншага хлопчыка
Інфармацыя аб тым, што ў Польшчы невядомы хлопчык схаваўся ў фуры, а потым збег, выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі і памежных раёнах Польшчы. Але надзея на тое, што гэты хлопчык — Максім Мархалюк, зніклы ў Белавежскай пушчы 16 верасня, аказалася ложнай.
Польскія паліцэйскія адшукалі кіроўцу, які адправіў ім гэтую інфармацыю праз сайт, і паказалі яму фатаграфію зніклага ў Беларусі Максіма Мархалюка, піша tut.by. Дальнабойнік упэўнена заявіў — не, у яго машыне быў ня Максім: той хлопчык быў смуглявым, як мяркуецца, цыган.
Дзіця, удакладніў кіроўца, хутчэй за ўсё, забралося ў яго машыну на адным з прыпынкаў для адпачынку ў лясным масіве каля горада Радам Мазавецкага ваяводства — па дарозе з Любліна ў Седльцэ.
У прэс-службе паліцыі горада Радам tut.by запэўнілі, што аб зніклым у Беларусі маленькім Максіме тут ведаюць і, калі з'явяцца звесткі аб якіх-небудзь бездаглядных дзецях, гэтая інфармацыя не застанецца незаўважанай.
Нагадаем, Максім Мархалюк знік у Белавежскай пушчы ўвечары 16 верасня. Каля 20.00 ён паехаў на ровары ў бок лесу каля вёскі Новы Двор і знік. Пазней ровар дзіцяці міліцыянты знайшлі ў лесе. Пакуль пошукі Максіма не далі вынікаў.
Усіх, хто можа ведаць пра месцазнаходжанне хлопчыка, просяць паведаміць па тэлефонах: 8 033 688-62-50, 8 029 572-30-12 8 015 133-32-82 альбо патэлефанаваць у бліжэйшае аддзяленне міліцыі па тэл. 102.