Польшча адмаўляецца ад крэдытнай лініі МВФ
Адмова ад крэдытнай лініі МВФ будзе азначаць ашчаднасць у памеры прыкладна 60 мільёнаў долараў у год.
Польшча адмаўляецца ад доступу да Эластычнай крэдытнай лініі МВФ, адчыненай для Польшчы пасля фінансавага крызісу ў 2008 годзе. Пра гэта паінфармаваў віцэ-прэм’ер, міністр развіцця і фінансаў Матэвуш Маравецкі, які знаходзіцца ў Вашынгтоне, піша radyjo.net.
Віцэ-прэм’ер патлумачыў, што краіне ўжо не патрэбна надзвычайная фінансавая дапамога з боку МВФ.
Польшча атрымала доступ да крэдытнай лініі ў 2009 годзе. Самая вялікая сума, якую магла выкарыстаць Варшава, складала 29 мільярдаў долараў. Цяпер гэта 9,2 мільярда долараў.
Матэвуш Маравецкі патлумачыў, што на прынятае рашэнне мелі ўплыў: эканамічная сітуацыя вакол Польшчы, макраэканамічныя параметры, фінансавыя дадзеныя, фінансавая стабільнасць, валютныя рэзервы і спагнанне падаткаў.
Адмова ад крэдытнай лініі МВФ будзе азначаць ашчаднасць у памеры прыкладна 60 мільёнаў долараў у год.