Польшча не прыме бежанцаў
«Мы ўжо прынялі ўкраінцаў. Наш прыярытэт — бяспека», — тлумачыць кіраўнік польскага МУС.
«Польшча не прыме бежанцаў шляхам іх добраахвотнага перасялення ў Еўрасаюз», — заявіў кіраўнік ведамства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) пасля сустрэчы кіраўнікоў МУС краінаў ЕС у Люксембургу.
Гаворка ідзе пра найноўшую прапанову Еўракамісіі. Яна датычыць чарговых 50 тысяч бежанцаў, якіх сяброўскія краіны ЭС могуць прыняць добраахвотна, а не ў рамках абавязковага размеркавання.
«Мы ўжо прынялі ўкраінцаў. Наш прыярытэт — бясьпека. Таму дзеля ідэалагічна матываваных канцэпцый, як напрыклад, абавязковае размеркаванне, я не буду ставіць пад пагрозу Польшчу й паляка», — заявіў Марыюш Блашчак.
Міністр дадаў, што нават калі ў гэтай групе бежанцаў ці мігрантаў няма тэрарыстаў, то ёсць людзі, якія з'яўляюцца базай для ісламскіх тэрарыстаў.
Прапанову добраахвотнага перасялення бежанцаў, якія пражываюць у лагерах за межамі Еўрасаюза, Еўракамісія прадставіла некалькі дзён таму. На гэтую мэту Брусель плянуе выдзеліць паўмільярда еўра.Апрача таго Еўракамісія паведаміла, што адмаўляецца ад абавязковага размеркавання бежанцаў з-за вялікіх палітычных стратаў і расколу ў супольнасці.
Паводле беларускай службы Польскага радыё