Парад у Маскве адбыўся на фоне маштабнага пажару
Дым быў бачны з Чырвонай плошчы, дзе адбыўся парад Перамогі.
На паўночным усходзе Масквы ў раёне ВДНГ на вуліцы Сельскагаспадарчая 9 траўня пачаўся буйны пажар на двухпавярховым складзе. Агнём ахапіла 500 квадратных метраў будынка, чорны слуп дыму бачны за
некалькі кіламетраў, паведамляе тэлеканал "Звезда".
На месца пажару накіравалі пажарны верталёт. Акрамя таго, тушыць агонь выехалі 20 адзінак тэхнікі і блізу 90 чалавек.
Дым быў настолькі густы, што яго бачаць нават на Чырвонай плошчы каля Крамля, дзе цяпер праходзіць парад Перамогі. У выніку пажару ўжо абрынуўся дах унутры склада.
Гарэнне было ліквідавана праз дзве з паловай гадзіны пасля пачатку тушэння, у 11:13, піша РБК.
Паводле інфармацыі ратавальнікаў, гарэла аднапавярховае 2-х яруснае складское памяшканне на агульнай плошчы блізу 1000 кв. м. У выніку пажару абрынуўся дах склада. Паводле папярэдніх звестак,
пацярпелых няма.