Найстарэйшы «Цырк братоў Рынглінг» зачыняецца пасля 30-гадовага ціску абаронцаў жывёл
Сланы выступаюць у амерыканскім цырку 145 гадоў. Кашмар для жывёл скончыцца ў траўні 2017 года.
На працягу 36 гадоў зоаабарончая арганізацыя «Пета» фіксавала жорсткія смерці і збіццё жывёл. Актывісты ладзілі пратэсты і праводзілі расследавання пад прыкрыццём, документуючы варварскія ўмовы ўтрымання цыркавых жывёл, паведамляе Зялёная сетка са спасылкай на vita.org.ru.
На працягу апошніх 10 гадоў даходы цырка рэзка скараціліся з-за адсутнасці цікавасці гледачоў.Зоаабаронцы дзякуюць ўсім неабыякавым, хто падпісваў петыцыі, распаўсюджваў буклеты і ўлёткі, афіцыйныя лісты, відэаролікі, прыцягваў заканадаўчыя органы, адукоўваў сваіх родных і блізкіх, і проста быў часткай неадступнага імкнення да вызвалення жывёл з цырка.
11 сланоў, якія сёння ўдзельнічаюць у цыркавых нумарах, будуць перавезены ў цэнтр кансервацыі цырка ў Фларыдзе.
«Усе іншыя цыркі з жывёламі, перасоўныя заапаркі і арганізатары выстаў дзікіх звяроў, у тым ліку марскія паркі забаў, павінны мець на ўвазе: грамадства змянілася, у яго адкрыліся вочы, людзі ведаюць пра гэтых жывёл і разумеюць, што трымаць іх у няволі і эксплуатаваць — няправільна», — гаворыцца ў адмысловай заяве «Пета».