Нагорны Карабах. Жыццё ў непрызнанай дзяржаве (відэа)
Як жывецца на тэрыторыі непрызнанай рэспублікі? І як 20 гадоў жыць у рэжыме вайсковага становішча? Пра гэта распавядае эксклюзіўны рэпартаж «Белсату» з Нагорнага Карабаху.
Журналісты «Белсату» Аркадзь Несцярэнка і Алесь Баразенка наведалі Нагорны Карабах, горад Шушы. Адсюль у часы вайны сталіцу Карабаху — горад Сцепанакерт — залівалі залівалі «градамі».
Наўпроставых слядоў вайны цяпер у Сцепанакерце не пабачыш. Горад хутчэй нагадвае невялікі адбудаваны райцэнтр, у якім месціцца вайсковая база. Але кожны, хто тут жыве, мае свае рахункі з вайной. У кожнай сям’і або ваявалі, альбо кагосьці згубілі, альбо нехта працягвае службу.
Нягледзячы на тое, што фармальна вайна спынілася 20 гадоў таму — у 1994-м годзе — тут кажуць, што дагэтуль не гатовыя да міру. І не гатовыя размаўляць пра мір з Азербайджанам.
«Зараз ні мір, ні вайна. Калі шчыра, вайна на перадавой не перашкаджае жыць.
Але заўсёды ў Карабаху нібы чакаюць вайны, гатовыя да яе. Але пакуль на перадавой лініі пакуль ёсць перастрэлкі, ахвяры, у Карабаху лічаць, што вайна не скончаная», — кажа мясцовая журналістка Анагіт Даніельян.
Нагорны Карабах мае свайго прэзідэнта, МЗС і паліцыю. Але, напрыклад, ва ўсіх армянскія пашпарты.