На фестывалі ў Японіі адбыліся два выбухі
У японскім горадзе Уцуномія раніцай 23 кастрычніка адбыліся два выбухі. У выніку загінуў адзін чалавек. Пацярпелі, па розных звестках, два ці тры чалавекі.

Фота: AFP
Інфармацыі аб прычынах выбухаў няма. Адзін з відавочцаў расказаў журналістам, што ў паветры быў пах пораху.
Выбухі адбыліся практычна адначасова на адлегласці каля 200 метраў адзін ад аднаго, у раёне парку, дзе праходзіў фестываль традыцыйнай культуры. Мерапрыемства было вырашана адмяніць. «Бі-бі-сі» са спасылкай на тэлеканал NHK піша, што камера на гарадскім вакзале запісала гукі трох выбухаў.

Фота: AFP
Адзін з выбухаў адбыўся на веласіпеднай паркоўцы. Акрамя таго, на месцы здарэння згарэлі дзве ці тры машыны. Па дадзеных NHK, адна з іх належала 72-гадоваму адстаўному вайсковаму, у якога незадоўга да гэтага згарэў дом. У салоне, па непацверджаных дадзеных, была знойдзена перадсмяротная запіска. AFP са спасылкай на мясцовыя СМІ паведамляе, што адзін з аўтамабіляў выбухнуў.
Паводле meduza.io