МЗС Украіны дапускае разрыў дыпламатычных адносін з Расіяй, але не зараз

МЗС не можа выканаць асноўнае патрабаванне пратэстуючых, якія пікетуюць амбасаду РФ, і разарваць дыпламатычныя адносіны з Расіяй. Пра гэта падчас размовы з журналістамі паведаміў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца.



smert_okkupantam.jpg

Каля амбасады РФ у Кіеве

"Калі Расія будзе працягваць гэта (ўварванне ў Украіну), нам прыйдзецца разарваць адносіны. Але пакуль не трэба гэтага рабіць, бо разрыў дыпламатычных адносін - апошняя кропка ў адносінах з Расіяй", - заявіў ён. "У выпадку адклікання ўкраінскіх дыпламатаў з Расіі і выправаджэння з тэрыторыі Украіны прадстаўнікоў МЗС РФ пацягне немагчымасць аказання падтрымкі і абароны украінцаў на тэрыторыі Расіі, якіх сёння там налічваецца 3 мільёны", - падкрэсліў Дзешчыца.

Паводле ўкраінскіх СМІ