На Парашэнку рыхтавалі замах?

У ноч на 14 чэрвеня каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта патруль Упраўлення дзяржаховы выявіў выбуховае прыстасаванне каля выезду, куды прыбывае прэзідэнцкі картэж.



poroshenko4.jpg

У 00:20 патруль Упраўлення дзяржаховы, які адказвае за ахову аб'екта № 1 - будынку адміністрацыі прэзідэнта, падчас абходу перыметра заўважыў чалавека, які ўцёк пры з'яўленні патруля. Пры аглядзе месца, якое ён пакінуў, паблізу аднаго з выездаў з будынка АП, куды прыбывае прэзідэнцкі картэж, было выяўлена выбуховае прыстасаванне, якое складалася з 5 гранат Ф-1 і РГД, а таксама выбухоўніка і мабільнага тэлефона.
Выбуховае прыстасаванне была начыненае гайкамі. Зламыснік не паспеў прывесці прыстасаванне ў стан гатоўнасці. Таксама ў гэтым месцы на агароджы ўнутранага двара АП выявілі цыдулку: "Калі не спыніш вайну, вайна прыйдзе да цябе".
Паводле ўкраінскіх СМІ