Масавы збой. У Расіі не працавалі карткі найбуйнейшага банку

У Расіі сёння, 9 чэрвеня, у другой палове дня, каля 17.00 перасталі працаваць аплатныя тэрміналы найбуйнейшых банкаў.

Фота ТАСС

Фота ТАСС

Збой плацежных тэрміналаў здарыўся ў "Сбербанку". Перасталі працаваць POS-тэрміналы “Сбербанку”. Карэспандэнту «Ведомостей» у кол-цэнтры банка распавялі, што ёсць цяжкасці з работай карт ва ўсіх каналах абслугоўвання “Сбербанку”. Збой працягнуўся каля гадзіны.

«Пачалося ўсё прыкладна ў 16.40, скончылася недзе ў 17.40 — праблемы з праходжаннем аперацый па картах у гандлёвых кропках і банкаматах “Сбербанка”, прыкладна з 17.40 вярнулася ў норму. Праблема на ўзроўні працэсінгу “Сбербанку”, па іншых банках адмоў не было», — паведаміў «Ведомостям» топ-менеджэр банка.

Топ-менеджэр іншага банка пацвердзіў, што праблема была з тэрміналамі “Сбербанку”, да шасці вечара яна была ліквідавана. Аднак частка сродкаў на рахунках кліентаў, у якіх не прайшлі аперацыі, магла быць замарожаная, указаў ён. Таму цяпер банкам трэба будзе вельмі акуратна правесці ўзаемаразлікі і разблакаваць сродкі.

У кліентаў “Сбербанку” назіраліся праблемы са зняццем наяўных у банкаматах, акрамя таго, былі цяжкасці ў працы тэрміналаў. Пра гэта ТАСС паведамілі ў колл-цэнтры банка.

“Сбербанку” належыць каля за 1,1 мільёна тэрміналаў у Расіі, ён займае 60% рынку. Па выніках 2016 г. ён стаў найбуйнейшым банкам Еўропы па ліку прынятых плацяжоў у гандлёвых кропках (7,5 млрд) па версіі The Nilson Report.

Паводле ТАССtsn.ua, Ведомости