Літва забараніла імпарт расійскага газу

У Літве забаронены імпарт прыроднага газу з Расіі. Выключэнне зроблена для транзіту ў Калінінградскую вобласць.

sgd_5.jpg


Сейм краіны зацвердзіў змены ў закон аб прыродным газе. У адпаведнасці з імі забараняецца імпарт паліва з дзяржавы, якія ўяўляю пагрозу для нацыянальнай бяспекі, паведамляе REFORM.by.

«Мы ўносім папраўкі ў Закон аб прыродным газе, якія ўзаконьваюць адмову ад імпарту расійскага газу дэ-юрэ. Дэ-факта яна (адмова — НЧ.) у нас ёсць сёння, але нам патрэбны гэты закон, каб захаваць яе ў доўгатэрміновай перспектыве. Праект падрыхтаваны і прадстаўлены з улікам энергетычнага шантажу Расіі ў Еўропе, вайны ва Украіне і нашай поўнай энергетычнай незалежнасці», — пракаментаваў папраўкі міністр энергетыкі Данюс Крэйвіс.

У законе прадугледжана, што аператар тэрмінала СПГ у Клайпедзе не мае права выкарыстоўваць яго для паставак газу з краін, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы. Аналагічныя абмежаванні ўведзеныя і для аператара газатранспартнай сістэмы. Пры гэтым яны не распаўсюджваюцца на транзіт газу ў Калінінградскую вобласць.

За папраўкі ў закон прагаласавалі 123 дэпутата, двое ўстрымаліся.