Куба і ЗША абмяняюцца пасольствамі

Куба і ЗША адкрываюць 20 ліпеня свае амбасады — адпаведна, у Вашынгтоне і Гаване. Гэтаму пытанню прысвечаны перамовы дзяржсакратара ЗША Джона Кэры і кіраўніка МЗС Кубы Бруна Радрыгеса, запланаваныя на панядзелак, 20 ліпеня, паведамляе BBC. Дыпламаты сустрэнуцца ў сталіцы ЗША.



pic_1cd63f75cd449ddcd730fe726bf4f6b8.jpg

Нацыянальны Капітолій ў Гаване — копія вашынгтонскага. Фота РІА Навіны

Гэты сімвалічны крок стане пачаткам доўгага і складанага шляху нармалізацыі адносін, заявіў прэзідэнт Кубы Рауль Кастра.

Ён заклікаў Барака Абаму падняць у Кангрэсе пытанне зняцця эканамічнага эмбарга. Кубінскі лідар называе эмбарга галоўнай праблемай на шляху нармалізацыі.

Пакуль захоўваюцца абмежаванні для паездак грамадзян ЗША на Кубу, а эканамічная блакада азначае ў тым ліку забарону амерыканскім кампаніям працаваць на кубінскім рынку.

На дадзены момант у Гаване і Вашынгтоне дзейнічаюць секцыі інтарэсаў дзвюх краін пры пасольстве Швейцарыі. ЗША і Куба пачалі таемныя перамовы аб аднаўленні адносін сярэдзіны 2013 года. 17 снежня 2014 года Абама і Кастра абвясцілі аб намеры нармалізаваць адносіны. Пасля гэтага ў сталіцах дзвюх дзяржаў прайшоў шэраг сустрэч, прысвечаных аднаўлення дыпламатычных адносін.

Пасля кубінскай рэвалюцыі 1959 года ЗША наклалі на Востраў Свабоды гандлёвае эмбарга, а ў 1961 годзе разарвалі з рэспублікай дыпламатычныя адносіны.

Паводле lenta.ru