ЗША. Падчас простага эксперыменту ў робата з'явілася самасвядомасць (відэа)
Амерыканскія спецыялісты па штучным інтэлекце правялі эксперымент з трыма чалавекападобнымі робатамі, падчас якога машыны вырашылі лагічную задачу, паказаўшы прыкметы самасвядомасці. Пра эксперымент паведамляе Slash Gear.
Тром старым мадэлям робатаў Nao паведамілі, што двум з іх далі спецыяльную «таблетку нематы», якая пазбавіла іх магчымасці размаўляць (на самай справе інжынеры проста націснулі на спецыяльную кнопку), паведамляе lenta.ru. Аднак робаты не ведалі, каго менавіта пазбавілі мовы. Машынам задалі пытанне аб тым, каму далі таблетку. Усе яны паспрабавалі даць адказ "не ведаю". Толькі робат, здольны гаварыць, змог вымавіць гэтую фразу, пачуў свой уласны голас і зразумеў, што яму «таблетку» не далі. Пасля гэтага ён адказаў: «Прабачце, зараз я ведаю. Я змог даказаць, што мне не выдалі "таблетку нематы"».
Акрамя ветлівасці, у ходзе тэсту робаты Nao прадэманстравалі здольнасць да базавых формаў самасвядомасці. Машыны павінны былі не толькі зразумець пытанне, пазнаць свой голас, але і здагадацца, што магчымасць казаць указвае на тое, што яе суб'екту не выдалі «таблетку нематы».
Арганізатар эксперыменту, прафесар Політэхнічнага інстытута Рэнселера Сельмер Брынгсёрд (Selmer Bringsjord), прыдумаў свой тэст на аснове вядомай лагічнай задачы аб мудрацах і каўпаках. Брынгсёрд выступіць з дакладам пра эксперымент на канферэнцыі па робататэхніцы і штучным інтэлекце RO-MAN, якая пройдзе ў верасні 2015 года ў Японіі.
.