Гераіня вокладкі National Geographic арыштаваная ў Пакістане
У Пакістане арыштаваная Шарбат Гула — афганская дзяўчынка, чый твар вядомы па гістарычным здымку на вокладцы часопіса National Geographic. Паволе пакістанскіх уладаў, яна знаходзілася на тэрыторыі краіны незаконна, выкарыстоўваючы падробленыя дакументы.
Шарбат Гула нарадзілася ў 1972 годзе ў Афганістане, у пуштунскай сям'і. У пачатку 80-х гадоў яе вёска была атакаваная, і Шарбат засталася сіратой. Разам з некалькімі выжылымі сваякамі дзяўчынка перабралася ў лагер бежанцаў Насір-Баг на мяжы з Пакістанам. Там ў 1984 годзе яе заўважыў фатограф National Geographic Стыў Маккаррs, пасля чаго партрэт юнай уцякачкі упрыгожыў вокладку часопіса за чэрвень 1985 года.
У 1992 годзе Шарбат вярнулася ў Афганістан, але неспакойная сітуацыя на радзіме зноў прымусіла яе пакінуць краіну. З 2014 года маладая жанчына жыве ў Пакістане, які, са свайго боку, актыўна высылае бежанцаў назад. Для таго, каб не вяртацца ў зону баявых дзеянняў, Шарбат аформіла падробленыя дакументы на імя Шарбат Бібі. У ходзе рэйду жанчына разам з іншымі бежанцамі была арыштаваная.
У выпадку, калі б яе абвінавачвалі толькі ў незаконным знаходжанні на тэрыторыі Пакістана — яе проста выслалі б назад. Аднак наяўнасць падробленых дакументаў сур'ёзна ўскладняе яе становішча. Цяпер, па паведамленні Daily Mail, Шарбат чакае суд. Пакаранне за выкарыстанне фальшывага пашпарта складае ад 7 да 14 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры каля $ 3000.
Паводле National Geographic