Экстранае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН з-за сітуацыі ў Ізраілі
Рада Бяспекі ААН правядзе экстраннае пасяджэнне за зачыненымі дзвярамі па Блізкім Усходзе ў нядзелю, 8 кастрычніка па мясцовым часе.
Паводле звестак ААН, пасяджэнне Рады Бяспекі ААН па сітуацыі на Блізкім Усходзе будзе закрытым і пачнецца ў 22.00 па мінскім часе ў нядзелю, 8 кастрычніка. Пра гэта паведамляе CNN.
Тым часам колькасць загінулых у Ізраілі перавысіла 600 чалавек. Больш ста грамадзян Ізраіля знаходзяцца ў закладніках у радыкальнай групоўкі ХАМАС пасля суботніх атак баявікоў, паведаміў урад Ізраіля. Авіяцыя гэтай краіны ўжо нанесла ўдары па сотнях аб'ектаў баявікоў, а на поўначы магчымая эвакуацыя.
У пятніцу, 6 кастрычніка, споўнілася 50 гадоў з пачатку «вайны Суднага дня», а 7 кастрычніка баявікі пачалі аперацыю «Бура Аль-Аксы» — выпусцілі па Ізраілі некалькі тысяч ракет і прарваліся на тэрыторыю краіны. ХАМАС вінаваціць ізраільскі бок у акупацыі і «апаганьванні свяшчэннага месца мусульман», а таксама ў неаднаразовых уварваннях у мячэць Аль-Акса на Храмавай гары ў Іерусаліме.
Ізраільскі ўрад фактычна абвясціў пра стан вайны — задзейнічаў параграф «40-Алеф». Такім чынам, армія атрымала поўную свабоду дзеянняў. У мінулы раз гэты параграф уводзілі ў дзеянне 50 гадоў назад, падчас вайны Суднага дня.