Дэпутаты з Францыі забаўляюцца ў Крыме: скупляюць сувеніры "Абама, ты чмо"

Французскі сенатар Іў Поццо ды Борга, які разам з іншымі калегамі зараз знаходзіцца ў Крыме, актыўна купляе мясцовыя сувеніры.



1a0c422_pozzo_new.jpg

У прыватнасці, як паведамляе "Украінская праўда", французскае выданне Le Parisien размясціла фота сенатара з футболкай, на якой прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін шэпча прэзідэнту ЗША Бараку Абаме на вуха: "Абама, ты чмо".

Са спасылкай на расійскі LifeNews французскае СМІ паведамляе, што сувенір ды Борга купіў, шпацыруючы па набярэжнай Севастопаля.

"Відаць, расіяне Крыму палюбяць сенатара", — іранізуе французскае выданне.

"Віцэ-прэзідэнт франка-расійскай групы дружбы ў Сенаце горда пазіраваў з футболкай. Расійскія СМІ атрымліваюць асалоду", — гаворыцца ў матэрыяле.
"Пасля таго, што мы пачулі, мы зразумелі, што вяртанне Крыму Расіі — гэта заканамерна. Каб пераламаць вобраз, што склаўся, трэба час, але я абяцаю, што мы данясем да ўсіх рэальную сітуацыю ў Крыме. Калі гучаць два званы, людзі пачынаюць задумвацца. крызіс сельскай гаспадаркі з-за санкцый ўжо паклаў пачатак гэтаму працэсу", — цытуе кіраўніка французскай дэлегацыі Цьеры Марыяні ТАСС.

4055033.jpg

Як паведамлялася, група прарасійска настроеных французскіх дэпутатаў заявіла аб намеры паехаць у Расію і анэксаваны Крым.

Вялікую частку французскай дэлегацыі склалі дэпутаты ад партыі экс-прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі "Рэспубліканцы".

У той жа час МЗС Украіны папярэдзіў французскіх дэпутатаў пра магчымую забарону на ўезд на тэрыторыю Украіны ў выпадку паездкі на акупаваны паўвостраў. Візіт дэпутатаў асудзілі і ў МЗС Францыі, назваўшы яго парушэннем міжнароднага права.