Дэфолту не дапусцілі. Украіна выплаціла 120 млн долараў па еўрааблігацыях

Украіна ў пятніцу выплаціла 120 млн долараў па еўрааблігацыях, выпушчаных у 2012 годзе, не дапусціўшы дэфолту.



0000.jpg

Пяцігадовыя паперы былі выпушчаны 17 ліпеня 2012 года на суму 2 млрд долараў пад 9,25 % гадавых. У верасні 2012 года Украіна даразмясціла паперы яшчэ на 600 млн долараў.

19 мая Вярхоўная Рада дазволіла ўраду Украіны ўводзіць мараторый на выплаты па некаторых даўгавых паперах. Трымальнікі гэтых аблігацый адмаўляліся ўступаць у перамовы, і Кабмін такім чынам ціснуў на крэдытораў.

Аднак 16 ліпеня Міністэрства фінансаў і Спецыяльны камітэт крэдытораў паведамілі пра значны прагрэсе ў перамовах. Ёсць верагоднасць, што канчатковае пагадненне будзе дасягнута 31 ліпеня, калі Украіна таксама павінна атрымаць 1,7 млрд даляраў ад МВФ.

Паводле un.ua