Дацкі вынаходнік атрымаў пажыццёвы тэрмін за забойства журналісткі

Дацкі вынаходнік, капітан падлодкі «Наўтылус» Петэр Мадсэн прысуджаны да пажыццёвага зняволення за забойства журналісткі Кім Валь.

_101031021_peter_madsen_getty.jpg


Следства выявіла, што вынаходнік забіў журналістку падчас паездкі на падлодцы «Наўтылус», якую ён сканструяваў і пабудаваў, а затым расчляніў цела жанчыны.
Сам ён нейкі час сцвярджаў, што не датычны да знікнення Валь. Аднак пазней Мадсэн даў паказанні, што журналістка загінула на падлодцы ў выніку няшчаснага выпадку, а ён паспрабаваў «пахаваць яе ў моры».
Нарэшце, яшчэ пазней ён прызнаўся ў забойстве. Мадсэн заявіў, што журналістка памерла ад атручвання ўгарным газам, пакуль ён знаходзіўся на палубе. Пасля гэтага ён расчлянў яе цела і выкінуў за борт па частках.
Увечары 10 жніўня самая вялікая ў свеце прыватная падлодка «Наўтылус» выйшла з Капенгагена. На яе борце знаходзіліся два чалавекі: сам Мадсэн і журналістка з Швецыі Кім Валь, якая працавала над артыкулам пра вынаходніка.
З падарожжа вярнуўся толькі вынаходнік. Пазней паасобку былі знойдзены цела Валь, а потым ногі і галава. Рукі не знайшлі да гэтага часу.
Мадсэна арыштавалі па абвінавачванні ў забойстве. На кампутары ў яго офісе знайшлі відэа з абезгалоўленымі жанчынамі. Журналістка, якая знікла, супрацоўнічала з выданнямі Guardian, The New York Times.
Пажыццёвае зняволенне ў Даніі, як правіла, азначае на практыцы, што асуджаны праводзіць у турме 15-17 гадоў без права на датэрміновае вызваленне.

Паводле bbc.com