Да 4 тысяч мігрантаў вярнуліся ў Ірак з беларуска-літоўскай мяжы
Улады Ірака вярнулі на радзіму каля 4 тысяч іракцаў, якія апынуліся ў памежным раёне паміж Беларуссю і Літвой. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Ірака Фуад Хусэйн, піша ТАСС.

«У супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку і з Літвой, мы змаглі вярнуць на радзіму да 4 тысяч іракскіх мігрантаў, якія апынуліся на беларуска-літоўскай мяжы», — зазначыў Хусэйн. Ён дадаў, што ўсе названыя асобы былі дастаўленыя ў Ірак 10 авіярэйсамі, якія выляталі з Багдада.
Хусэйн адзначыў, што «некаторыя мігранты ўсё яшчэ знаходзяцца ў прымежным з Літвой рэгіёне, і іракскія ўлады чакаюць іх рашэння аб добраахвотным вяртанні ў Ірак».
Нагадаем, у 2021 годзе на літоўска-беларускай мяжы было затрымана больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў з Афрыкі, Азіі і Блізкага Усходу — гэта ў 50 разоў больш, чым годам раней. Са жніўня 2021 года літоўскія памежнікі пачалі выцясняць мігрантаў, якія спрабуюць перайсці мяжу, назад у Беларусь. У выніку такіх дзеянняў у Літву не былі прапушчаны некалькі тысяч чалавек, а асноўны паток мігрантаў перамясціўся на мяжу Беларусі з Польшчай і Латвіяй.