COVID-19: у свеце ўжо больш за 70 мільёнаў інфікаваных

ЗША сталі галоўным эпіцэнтрам пандэміі каронавіруса. Каэфіцыент смяротнасці на 1 мільён насельніцтва планеты дасягнуў 203,8. А ў ЗША на 1 мільён жыхароў памерлі 905 чалавек.



2571826.jpg

Па стане на раніцу пятніцы, 11 снежня, у свеце зафіксавана 70 720 812 выпадкаў заражэння каронавірусам COVID-19. Пра гэта паведаміў партал Worldometer, які вядзе падлікі ў 220 краінах і рэгіёнах свету з пачатку пандэміі.

Так, ахвярамі інфекцыі ўжо сталі 1 588 438 чалавек, а вылечыліся — больш за 49 мільёнаў, паведамляе korrespondent.net..

ЗША працягваюць лідзіраваць па колькасці інфіцыкаваных і памерлых. З пачатку пандэміі каронавірусам у краіне заразіліся 16 039 393 чалавекі, а ад звязаных з ім захворванняў памерлі 299 692.

Каэфіцыент смяротнасці на 1 мільён насельніцтва планеты дасягнуў 203,8. А ў ЗША на 1 мільён жыхароў памерлі 905 чалавек.

Амерыканскія СМІ адзначаюць, што колькасць грамадзян ЗША, якія памерлі ад новай каранавіруснай інфекцыі, перавысіла ваенныя страты краіны ў Другой сусветнай вайне, піша meduza.io.

Паводле падлікаў Міністэрства па справах ветэранаў ЗША, у Другой сусветнай вайне, у якую краіна ўступіла ў снежні 1941 года, былі забітыя 291 557 вайскоўцаў. Яшчэ 113 842 амерыканцы загінулі не ў баі.