Лекары занепакоены пашырэннем самалячэння

На фоне каронавіруса ў Беларусі ў тры разы павялічыўся попыт на парацэтамол і антыбіётыкі. Гэта выклікае заклапочанасць у медыкаў. Адмыслоўцы адначаюць, што ўжыванне антыбіётыкаў не дапаможа ў прафілактыцы і самалячэнні.

apteka_800x400.jpg

Па словах лекара Дзмітрыя Паўлава, гэтая сітуацыя прывядзе да негатыўных наступстваў:

— Усё гэта ўрэшце прывядзе нас да таго, што ў нас будуць праблемы з лячэнне другіх банальных бактэрыяльных інфекцый. Ці то гнайніковыя захворванні скуры, якіясьці запаленчыя захворванні ўнутраных органаў, якія патрабуюць антыбактэрыяльнай тэрапіі, тыя ж самыя ныркі. У нас затым будуць праблемы з падборам антыбактэрыяльнай тэрапіі ў такіх пацыентаў. Таму што развіваецца рэзістэнтнасць да гэтых лекаў пры іх няправільным ужыванні.

Таксама суразмоўца дадае, што шмат грамадзян трапляюць у бальніцы з цяжкой формай каронавіруснай інфекцыі, якраз пасля самапрызначанага курса антыбіётыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя