Былога кіраўніка выбарчага штабу Трампа прапануюць пасадзіць на 19 год
Такі тэрмін запатрабавала абвінавачанне ў дачыненні да Пола Манафорта.
Пола Манафорта, былога кіраўніка выбарчага штабу Трампа прызналі вінаватым ва ўхіленні ад сплаты падаткаў і ў іншых злачынствах. Абвінавачанне рэкамендуе для яго тэрмін: ад 19 да 24 год.
Пракуроры адзначылі, што 69-гадовы Манафорт больш чым 10 год парушаў закон, і ўжо падчас следства імкнуўся паўплываць на сведкаў і неаднаразова хлусіў, нават пагадзіўшыся супрацоўнічаць і прызнаўшы віну.
Справа супраць Манафорта вялася ў рамках расследвання аб умяшальніцтве Расіі ў выбары прэзідэнта ЗША. Лічыцца, што Манафорт спрабаваў схаваць прыбытак, атрыманы ад палітычнага кансультавання Партыі рэгіёнаў і Януковіча.
Дата вынясення прысуду яшчэ не назначаная.
Паводле meduza.io