Пайшла з жыцця Лі Радзівіл
У пятніцу ў Нью-Ёрку пайшла з жыцця экс-супруга нашчадка магутнага роду Радзівілаў — князя Станіслава. Малодшай сястры Джэкі Кенэдзі, якую называлі іконай стылю, было 85 гадоў.

Лі Радзівіл жыла ў ЗША і Францыі. Князь Станіслаў Радзівіл быў яе другім мужам. У шлюбе з ім у яе нарадзілася двое дзяцей (развялася, выйшла замуж трэці раз — потым таксама развялася).


Лі з мужам і дзецьмі, у атачэнні сям'і Джэкі

З князем Станіславам

Дызайнер Giambattista Valli і «ікона стылю». 2015 год
Лі захаплялася дызайнам інтэр'еру і фота яе дамоў часта аказваліся на вокладках тэматычных часопісаў. Доўгія гады княгіня Радзівіл вяла актыўнае свецкае жыццё і займалася дабрачыннасцю. Нягледзячы на хваробу Альцгеймера, на якую Лі пакутавала апошнія гады, да апошніх дзён заставалася актыўнай.
Паводле gazetaby.com