Брытанія. Сотні зняволеных былі выпушчаныя памылкова
У 2014–2015 гадах на волю праз памылку выйшлі 48 чалавек, паведамляе ВВС.

Фота РА
У Вялікабрытаніі сотні зняволеных былі выпушчаныя на волю памылкова, сведчаць дадзеныя Міністэрства юстыцыі краіны.
Па звестках ведамства, за апошняе дзесяцігоддзе зафіксавана 505 такіх выпадкаў.
Гаворка ідзе ў тым ліку пра асуджаных за цяжкія злачынствы, у прыватнасці за забойства.
Чалец парламента ад партыі кансерватараў Філіп Дэвіс назваў інфармацыю "трывожнай".