Міхаіла Жамчужнага пазбавілі амністыі

Пра гэта ён напісаў у лісце да актывістаў праваабарончай групы "За Волю".



14110101_300x225.jpg

Паводле Жамчужнага, ад імя мінскіх натарыюсаў да яго былі прад'яўленыя грамадзянскія зыскі, з-за якіх яго і пазбавілі амністыі. Аднак падрабязнасцяў ён не можа даведацца, бо выканаўчыя лісты наконт гэтых зыскаў яму не даюць прачытаць.


"Віншую усіх вас з наступаючым Раством Хрыстовым і іншымі святамі. Невядома, што за гэтымі кратамі наперадзе)))) Але я ўсе перамагу з  вашай дапамогай і Малітвай", — віншуе ўсіх Міхаіл Жамчужны.

Нагадаем, заснавальнік праваабарончай арганізацыі "Платформа" Міхаіл Жамчужны быў асуджаны да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі быццам бы за наўмыснае выдаванне звестак, што складаюць службовую тайну; незаконнае набыццё (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, што складае службовую тайну; даванне хабару. Усе праваабарончыя структуры прызналі яго палітвязнем.