Андрэй Бандарэнка сустрэў Новы год у новай турме

З 23 снежня 2015 года вязень сумлення Андрэй Бандарэнка знаходзіцца ў Магілёўскай турме №4. Пра гэта паведаміў яго бацька — Валерый Рыгоравіч Бандарэнка, які атрымаў ад яго ліст напярэдадні Новага года.



bandarenkaa.jpg

У лісце вязень піша: «У мяне цяпер ўсё добра, і тая і тая праблема, якая доўга цягнулася, нарэшце закончылася». Бацька вязня мяркуе, што гаворка ідзе пра «нефармальны статус», які спрабавалі навязаць Андрэю ў Бабруйскай і Шклоўскай калоніях.

У Магілёўскую турму Андрэя Бандарэнку перавялі як злоснага парушальніка рэжыму на падставе рашэння суда Шклоўскага раёна ад 17 снежня 2015 года.

Пісаць Андрэю Бандарэнку можна па новым адрасе:

Бандарэнка А.В.

212011 Магілёў, вул. Крупскай, 99а,

Турма №4