Беспілотнік атакаваў штаб Чарнаморскага флота ў Севастопалі
Мясцовыя ўлады паведамляюць аб раненні 5 чалавек.
Беспілотнік атакаваў штаб Чарнаморскага флота ў Севастопалі, паранены 5 чалавек, паведаміў кіраўнік анексаванага горада Міхаіл Разважаеў.
«У двор Штаба флота прыляцеў неапазнаны аб'ект, паводле папярэдніх звестак гэта — беспілотнік. 5 чалавек паранены, гэта супрацоўнікі Штаба флоту, загінулых няма. Дапамога ўсім аказана. Працуе ФСБ, абставіны высвятляюцца», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Усе святочныя мерапрыемствы ў гонар дня ВМФ у горадзе адменены з меркаванняў бяспекі.
Атакаваўшы штаб Чарнаморскага флота беспілотнік у анексаваным Севастопалі быў самаробным. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу флота. На беспілотніку была ўстаноўлена «маламагутная выбуховая прылада». Расійскі бок абвінаваціў у нападзе Украіну.
Украінцы пакуль не каментавалі абвінавачанні, аднак спікер Адэскай адміністрацыі Сяргей Братчук ужо паспеў назваць заявы аб нападзе на штаб флоту «адкрытай правакацыяй».
«Вызваленне нашага Крыма ад акупантаў будзе адбывацца не так і значна больш эфектыўна. Усяму свой час. Вытрымкі ўсім нам і мужнасці», — заявіў Братчук.