Беларусы Шчэціна заклікаюць да санкцый супраць інтэгратараў

Сёння, 15 студзеня, у Шчэціне перад Гарадской Управай адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Дзмітрыем Казловым (блогер Шэры кот) і Паўлам Севярынцам. 

img_20200115_154733_logo.jpg


Акцыя мела на мэце выказванне падтрымкі несправядліва асуджаным на содні дзеячам, а таксама паказанне палякам беларускай справы.

img_20200115_155014_logo.jpg


img_20200115_155029_logo.jpg


Падчас акцыі была разгледжаная і прынятая рэзалюцыя беларусаў Шчэціна да Польскага Сэйму і мясцовых паслоў на Сейм Рэспублікі Польшча. У рэзалюцыі заклікаецца разгледзець накладанне санкцыяў Польшчай на Расію ці Беларусь за супрацьзаконную спробу інтэграцыі, якая супярэчыць Канстытуцыі РБ і волі беларускага народа.

img_20200115_155022_logo.jpg