Антытэрор у Харкаве: у офісе “Барацьбы” знойдзены кактэйлі Молатава і забароненыя спецсродкі
Як перадае наш карэспандэнт Зміцер Галко, у Харкаве міліцыя праводзіць вобшук у офісе марксісцкай арганізацыі “Барацьба”.
МІліцыя ў двары, дзе знаходзіцца офіс "Барацьбы"
Следчыя дзеянні адбываюцца ў рамках абвешчанай украінскімі ўладамі антытэрарыстычнай аперацыі. У офісе “Барацьбы” знойдзены падрыхтаваныя валізкі з кактэйлямі Молатава і забароненымі спецсродкамі.
Марксісцкая арганізацыя “Барацьба” лічыцца ў Харкаве адным з арганізатараў сепаратысцкіх акцый.