Антытэрор у Славянску
У Славянск Данецкай вобласці для правядзення антытэрарыстычнай акцыі ўвайшла калона ўкраінскіх сілавікоў у складзе каля 500 вайскоўцаў і шматлікай ваеннай тэхнікі. Пра гэта паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках, — перадае "5 канал".
Фота з Facebook Varlamov
"Да
Славянская толькі ўвайшла калона МУС Украіны з 500 ваенных, 20 БТР, два верталёты, некалькі аўтобусаў. Антытэрарыстычная аперацыя будзе", — гаворыцца ў
паведамленні.
Раніцай, 15
красавіка, аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі на поўначы Данецкай вобласці заявіў на пасяджэнні Вярхоўнай Рады в.а. Прэзідэнта Украіны
Аляксандр Турчынаў.
14 красавіка выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў зацвердзіў рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 13 красавіка "Аб неадкладных мерах па пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы і захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".