Антытэрарыстычная аперацыя ў Краматорску (абноўлена)

Атака невядомых тэрарыстаў у ваеннай экіпіроўцы і з аўтаматычнай зброяй адбіта. Невядомыя спрабавалі штурмаваць аэрадром у Краматорск. Пра гэта "Украінскай праўдзе" паведамілі ў сілавых структурах.

 



samaliot_u_kramatorsku.jpg

Фота Влада Радзько

"Але аэрадром знаходзіўся пад надзейнай абаронай, таму атака была адбітая. З нашага боку пацярпелых няма. А самалёты і верталёты паднялі ў неба, паколькі не было вядома, як скончыцца штурм, таму каб абараніць тэхніку, яе паднялі ў неба", — сказаў суразмоўца.

Нагадаем, што раней у раёне аэрадрому Краматорску чуваць стрэлы і некалькі выбухаў. Да гэтага над аэрадромам кружыў ваенны самалёт, перадае сайт Новости Краматорска

Пасля гэтага да аэрадрома пад'ехалі некалькі машын хуткай дапамогі і МНС. Адтуль чуваць выбухі і стрэлы.
Па инфомации аддзела па сувязях з грамадскасцю Галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Данецкай вобласці, на раніцу 15 красавіка ў Краматорску заставаўся захопленым сепаратыстамі аэрадром, у горадзе ўсталявана 2 блокпаста, працягвалася блякаванне гарадскога савета.