Аднагалосна. Літва прызнала Расію тэрарыстычнай дзяржавай

Літоўскі парламент аднагалосна падтрымаў адпаведную рэзалюцыю — 128 галасоў «за». Як паведамляе Delfi, у рэзалюцыі Сейм канстатаваў, што расійскія ўзброеныя сілы і наёмнікі здзейснілі масавыя ваенныя злачынствы на тэрыторыі Украіны, асабліва ў гарадах Буча, Ірпень, Марыупаль, Барадзянка і Гастомель.

rusijos_veliava_89917379.jpg

Згодна з дакументам, угледжваецца мэта поўнага або частковага знішчэння ўкраінскай нацыі, яе духу шляхам забойства яе членаў цэлымі сем'ямі, у тым ліку дзяцей, выкрадання іх, катаванняў, згвалтаванняў, у тым ліку і непаўналетніх, здзекаў над целамі забітых і закатаваных.

«Расійская Федэрацыя, узброеныя сілы якой свядома і сістэматычна выбіраюць грамадзянскія аб'екты для бамбаванняў, з'яўляецца дзяржавай, якая падтрымлівае і ажыццяўляе тэрарызм», — гаворыцца ў рэзалюцыі.