Віктар Лукашэнка, Ярмошына, Церцель, Балаба і іншыя. Супраць каго Украіна плануе ўвесці санкцыі
Усяго ў «чорным спісе» 52 прозвішчы, паведамляе «Куку».
Украінскі ўрад прапануе ўвесці санкцыі супраць 52 грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі выбараў і гвалтоўнага падаўлення мірных дэманстрацый.
У «чорны спіс» патрапілі: Віктар Лукашэнка, Лідзія
Ярмошына, Іван Церцель, Наталля Эйсмант, Юрый Караеў, Генадзь Казакевіч,
Дзмітрый Балаба, Іван Кубракоў, Ігар Сяргеенка і іншыя. Увесь пералік тут.
Санкцыі прадугледжваюць забарону ўезду ва Украіну і транзіту
праз яе, а таксама блакаванне актываў. Канчатковае рашэнне аб увядзенні
абмежаванняў прыме СНБА краіны.