Генпракуратура Украіны правярае магчымасць садзейнічання Лукашэнкі «тэрарыстам ЛНР»
Генпракуратура Украіны пачала праверку магчымага садзейнічання Лукашэнкі «ўдзельнікам тэрарыстычнай арганізацыі "ЛНР"».
Пра гэта гаворыцца ў лісце Генпракуратуры Украіны за подпісам намесніка генпракурора Сіманенкі, перадае АФН.
«Офісам генеральнага пракурора разглядаецца Ваш зварот аб праверцы інфармацыі аб магчымым садзейнічанні Лукашэнкі ўдзельнікам тэрарыстычнай арганізацыі “Луганская народная рэспубліка”», — гаворыцца ў лісце пракуратуры, што адрасаваны дэпутату Вярхоўнай Рады Украіны Аляксею Ганчарэнку (партыя Пятра Парашэнкі). Ганчарэнка накіраваў адпаведны зварот да генпракурора Украіны Ірыны Венедыктавай.
Калі факты пацвердзяцца, ёсць верагоднасць завядзення крымінальнай справы супраць Лукашэнкі ва Украіне.
У лісце Генпракуратуры Украіны таксама паказваецца, што выкладзеныя ў звароце Ганчарэнкі факты патрабуюць дбайнай праверкі, якая зойме да 30 дзён.